Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Іванава

Трафім Андрэевіч Стэльмашук нарадзіўся 15 студзеня 1905 г. у вёсцы Трыліскі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я была эвакуіравана ў глыб Расіі, у 1919 г. Стэльмашукі вярнуліся на радзіму. Спазнаўшы з ранняга дзяцінства цяжкую паднявольную працу, Трафім стаў на шлях актыўнай барацьбы з польскім рэжымам.

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 г. у вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 г. разам з маці пераехаў у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 г.

Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Дзед па бацькоўскай лініі паходзіў з Брагіншчыны, у час Першай сусветнай вайны служыў прапаршчыкам, застаўся жыць у Іванаве. Ад дзеда Анатоль навучыўся многім словам лабурскага жаргону. Бацька Анатоля — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у вёсцы Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.

Гісторыя бібліятэчнай справы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці звязана з гістарычным развіццём рэспублікі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г. пачала працаваць Іванаўская раённая бібліятэка. Яна размяшчалася ў доме мясцовага святара. Першыя кнігі для бібліятэчнага фонду сабралі мясцовыя жыхары.

Для забеспячэння піваварных прадпрыемстваў якасным соладам на мяжы 1970–1980-х гг. было прынята рашэнне пабудаваць соладавы завод у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1981 г. Першым яго дырэктарам стаў Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок. Будаўніцтва расцягнулася на восем гадоў.

Марыя Мікалаеўна Курыловіч нарадзілася 4 снежня 1924 г. у г. Іванава Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Яе бацькі — Іван Захаравіч і Ганна Іванаўна Шаўчукі — працавалі ў асабістай гаспадарцы. У сям’і было шасцёра дзяцей, Марыя была старэйшай, а трое малодшых памерлі ў дзяцінстве. Асаблівага дастатку ў сям’і не было, але бацькі хацелі бачыць дзяцей адукаванымі. Марыю аддалі ў польскую школу. У класе было больш за 50 чалавек. Польская мова дзяўчынцы давалася лёгка, напэўна, таму, што вельмі падабалася, па гэтым прадмеце яна была лепшай вучаніцай у класе.

23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён», адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск — сталіца Беларускай ССР.

Міхаіл Іванавіч Герасімаў нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 г. у вёсцы Старына Валдайскага павета Наўгародскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Валдай і паступіў у Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава, але яе не закончыў: у 1939 г. студэнта прызвалі ў Чырвоную армію.

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа размяшчаецца ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці. Пабудаваны з цэглы ў 1848 г.  намаганнямі ксёндза К. Палівона, асвячоны ў 1852 г. віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім.

Старонка 3 з 4